“Вандроўка па родным краі”

30 лістапада ў Рупейкаўскай сельскай бібліятэцы была праведзена віктарына “Вандроўка па родным краі”. Мэты віктарыны: узнаўляць старонкі гісторыі беларускага народа, развіваць у дзяцей цікавасць да культуры і гісторыі беларускага народа, выхоўваць пачуццё гонару за сваіх суайчыннікаў. У віктарыне ўдзельнічалі 2 каманды, якія адправіліся ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі, не выходзячы з біблятэкі. Пытанні і заданні падарожжа закранулі самыя разнастайныя бакі жыцця Беларусі: яе мову, літаратуру, этнаграфію і гісторыю.

 

Comments are closed.