Что на градуснике? Лето!
8 ліпеня ў філіяле Гарадская бібліятэка №46 дзя дзяцей з аздараўленчага лагера ДУА «Волковысский районный ЦТТДиМ» прайшоў урок-гульня “Что на градуснике? Лето!”. Падчас яго правядзення дзеці даведаліся пра летнія прыродныя з’явы, адказвалі на пытанні віктарыны пра лета, узгадалі асноўныя правілы паводзін на прыродзе, а таксама прымалі актыўны ўдзел у забаўляльна-пазнавальным шоў “Пытанні з чорнай скрынцы”. Цікава было паслухаць дзецям і пра методыку стварэння лялек з пап’е-машэ, выстава якіх была прадстаўлена работамі Надзеі Развадоўскай.
Comments are closed.