Я уверен: книгу ничто не заменит в будущем, так же как ничто не могло заменить её в прошлом. ©Айзек Азимов_____Чтение чрезвычайно помогает, а книги — хорошая компания, если взять самые подходящие.©Луиза Мэй Олкотт____Повсюду искал я покоя и в одном лишь месте обрел его — в углу, с книгою. ©Умбэрто Эко_____ Тому, кто читает книги, никогда не скучно.©Ирвин Уэлш_____Чтение книг — не способ бегства от жизни, книги дают ключ к ее пониманию. Ключ к реальности. ©Себастьян Фолкс_____Каким человеком ты станешь, определят два фактора: люди, с которыми общаешься, и книги, которые читаешь.©Робин Шарма_____Дело не в количестве прочитанных страниц, а в количестве вызванных ими мыслей.©Паулу Фрейре

17 чэрвеня ў раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча, якая была прысвечана прэзентацыі кніг Інгі Вінарскай і нашага земляка – Мікалая Іваноўскага, сяброў літаратурнага клуба "Экватар", які функцыянуе на базе бібліятэкі Цэнтральнага Дома афіцэраў у Мінску.

На гэтую цікавую сустрэчу сабраліся землякі і знаёмыя аўтараў, моладзь, а таксама неабыякавыя да мастацкага слова і культурнага жыцця раёна людзі.

У прэзентацыі прынялі ўдзел і аўтары кніг. Яны расказалі прысутным пра свае выданні і храналогію іх стварэння, пра звычайныя і незвычайныя моманты падчас падрыхтоўкі кніг, пра сябе і свой уласны позірк на навакольны свет.

Новая кніга паэта Мікалая Іваноўскага “Суквецце любові” выдадзена з нагоды 70-гадовага юбілею аўтара. У зборнік уключаны вершы, напісаныя ў розныя гады яго жыцця – як ужо друкаваўшыяся ў розных выданнях, так і зусім новыя, якія друкуюцца ўпершыню. Зборнік складаецца з пяці раздзелаў: “Вясной вяртаецца любоў…” (вершы пра каханне), “Памяць не парвецца…” (патрыятычная лірыка), “А вёсачка вабіць…” (вершы, прысвечаныя малой радзіме і роднай мове), “Пах палёў, збажыны…” (лірыка прыроды і пораў года) і “Байкі і жарты” (гумарыстычная паэзія).

“Гучы, маё сэрца, гучы…”– так называецца кніга Інгі Вінарскай, у якую ўвайшлі творы паэткі, напісаныя аўтаркай у розныя гады яе жыцця і перакладзеныя з рускай на беларускую мову. У вершах паэтка расказвае пра няпростыя пошукі лірычнай гераіняй свайго шчасця, гармоніі, новых шляхоў да ўнутранага свету. Дыяпазон тэм і пачуццяў самы разнастайны, як і паэтычнае жыццё аўтаркі, дзе чытач адчувае сябе ў эпіцэнтры максімальнага духоўнага напружання і яркага незвычайнага светаадчування.

Многія з прысутных выказалі пажаданне мець такія кнігі ў сваёй хатняй бібліятэцы.

Ганаровымі гасцямі сустрэчы сталі: кіраўнік клуба “Экватар” Вячаслаў Корбут, а таксама мясцовая паэтка – Галіна Смок.

Ніхто не хацеў пакідаць залу. Кожны быў задаволены, што правёў свой час з такімі цікавымі асобамі. На працягу ўсёй сустрэчы, якая стала сапраўдным адпачынкам для душы, у бібліятэцы панавала цёплая, шчырая, добразычлівая атмасфера. Кожны з выступаючых гаварыў шчыра, ад душы, і гэта адчувалі прысутныя.

У канцы сустрэчы ўсе жадаючыя змаглі набыць 10 нумар альманаха "Літаратурны экватар", у які ўключаны творы як прафесійных, так і пачынаючых аўтараў.

Прэзентацыя прайшла, але ніхто не расходзіўся. Жадаючыя бралі аўтографы ў пісьменнікаў, фатаграфаваліся з імі на памяць. Некалькі экземпляраў кніг аўтары падаравалі раённай бібліятэцы. Вельмі прыемна было атрымаць каштоўны падарунак — кнігу з рук аўтара.

Прэзентацыя стала душэўным святам як для аўтараў, так і для прысутных у чытальнай зале бібліятэкі.