З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка Янкі Купалы ў рамках Года гістарычнай памяці ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да фотачэленджу «#дзеньЯнкіКупалы».
Для ўдзелу ў фотачэленджы неабходна:
- абраць любімае месца сваёй спадчыны, рознай тэматыкі (архітэктура, пейзаж, гістарычныя помнікі, славутыя мясціны і г.д.);
-зрабіць фотаздымак у спецыяльнай рамцы
- размясціць фота ў сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам «#дзеньЯнкіКупалы» з пазнакай акаунта @bibl_volkovysk.
Тэрмін правядзення - да 5 ліпеня 2022 года.
7 ліпеня, у дзень нараджэння беларускага паэта, калекцыя сабраных фотаздымкаў, папулярызуючых гістарычную, архітэктурную, прыродную спадчыну Ваўкавышчыны будзе прадстаўлена на сайце ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” (volklib.by) і сацыяльных сетках: Instagram, Telegram.
Спадзяемся на вашу зацікаўленасць!