Я уверен: книгу ничто не заменит в будущем, так же как ничто не могло заменить её в прошлом. ©Айзек Азимов_____Чтение чрезвычайно помогает, а книги — хорошая компания, если взять самые подходящие.©Луиза Мэй Олкотт____Повсюду искал я покоя и в одном лишь месте обрел его — в углу, с книгою. ©Умбэрто Эко_____ Тому, кто читает книги, никогда не скучно.©Ирвин Уэлш_____Чтение книг — не способ бегства от жизни, книги дают ключ к ее пониманию. Ключ к реальности. ©Себастьян Фолкс_____Каким человеком ты станешь, определят два фактора: люди, с которыми общаешься, и книги, которые читаешь.©Робин Шарма_____Дело не в количестве прочитанных страниц, а в количестве вызванных ими мыслей.©Паулу Фрейре

8 снежня ў філіяле Гарадская бібліятэка №46 на літаратурны аўтограф  “Пясняр чыстае красы” былі запрошаны вучні 6 “А” класа гімназіі №2.

Мерапрыемства было прысвечана памяці Максіма Багдановіча, паэта, перакладчыка, літаратурнага крытыка, гісторыка, нашага нацыянальнага генія, зорка якога загарэлася на літаратурным небасхіле 130 гадоў назад і ярка свеціць і сёння.

Вядучая мерапрыемства пазнаёміла прысутных з найбольш важнымі этапамі жыцця паэта, паказала яго вялікі і рознабаковы талент ў стварэнні лірычных твораў розных тэм і жанраў, падкрэсліла фантастычнае працалюбства, імкненне Багдановіча зрабіць як мага больш, бо ведаў, што жыццёвы шлях яго кароткі.

Таму ўсё, что мы робім цяпер для Максіма Багдановіча, – гэтым яшчэ больш ушаноўваем памяць вялікага, славутага і вечна юнага паэта-беларуса, упрыгожваем вянок яго творчасці.