Я уверен: книгу ничто не заменит в будущем, так же как ничто не могло заменить её в прошлом. ©Айзек Азимов_____Чтение чрезвычайно помогает, а книги — хорошая компания, если взять самые подходящие.©Луиза Мэй Олкотт____Повсюду искал я покоя и в одном лишь месте обрел его — в углу, с книгою. ©Умбэрто Эко_____ Тому, кто читает книги, никогда не скучно.©Ирвин Уэлш_____Чтение книг — не способ бегства от жизни, книги дают ключ к ее пониманию. Ключ к реальности. ©Себастьян Фолкс_____Каким человеком ты станешь, определят два фактора: люди, с которыми общаешься, и книги, которые читаешь.©Робин Шарма_____Дело не в количестве прочитанных страниц, а в количестве вызванных ими мыслей.©Паулу Фрейре

5 верасня ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Ад мінулага ў сёння, і ад сёння — у заўтра, вядзе нас друкаванае  слова»,

прысвечанае Дню беларускага пісьменства і друку. Удзельнікамі сталі вучні   гімназіі №1. Бібліятэкар Кароль І.В. нагадала дзецям, што Дзень беларускага пісьменства і друку адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сёлета эстафету традыцыйнага маштабнага свята прымае горад Капыль Мінскай вобласці. На працягу занятку вучні пашыралі свае веды аб гісторыіі ўзнікнення пісьменнасці на Беларусі, успомнілі першаасветнікаў зямлі беларускай (з дапамогай слайд-прэзентацыіі), адказвалі на пытанні віктарыны, вялікую зацікаўленнасць выклікаў відэаролік «10 самых вядомых бібліятэк свету».