Многія святы, звычаі і традыцыі беларусаў цесна звязаны з земляробчым календаром. Дажынкі, мабыць, самае вядомае з такіх святаў. Гэты старажытны абрад вядомы практычна ўсім народам, якія займаюцца земляробствам. З даўніх часоў "Дажынкі" азначалі канец жніва і цяжкай працы, таму і святкавалі яго заўсёды з размахам.

Сёлета раённыя "Дажынкі" прайшлі 4 верасня ў горадзе Ваўкавыску. Праграма свята была насычана ўрачыстымі і забаўляльнымі мерапрыемствамі.

Супрацоўнікі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі прадставілі кніжны падворак з тэматычнай выставай «Хлеб – душа народа». Наведаўшы бібліятэчнае падвор'е, кожны мог выпрабаваць поспех, прыняўшы ўдзел у атракцыёне "Млын". У творчых майстэрнях можна было далучыцца да свету прыгожага, паспрабаваўшы сябе майстрам па аквагрыму або стварыўшы сваімі рукамі маляўнічую святочную паштоўку.

  

  

  

На бібліятэчным падворку можна было пакаштаваць наліўных яблычак з арт-кампазіцыі з сімвалічнай назвай "Яблык адзінства".

    

    

Наведаўшы восеньскую чытальную залу пад адкрытым небам, кожны мог выбраць упадабаную кнігу з кніжнай экспазіцыі.

Усім удзельнікам свята, без выключэння, прыйшліся даспадобы тантамарэска "Сапраўдны гаспадар" і тэматычная інсталяцыя “Восеньскі кошык".