Я уверен: книгу ничто не заменит в будущем, так же как ничто не могло заменить её в прошлом. ©Айзек Азимов_____Чтение чрезвычайно помогает, а книги — хорошая компания, если взять самые подходящие.©Луиза Мэй Олкотт____Повсюду искал я покоя и в одном лишь месте обрел его — в углу, с книгою. ©Умбэрто Эко_____ Тому, кто читает книги, никогда не скучно.©Ирвин Уэлш_____Чтение книг — не способ бегства от жизни, книги дают ключ к ее пониманию. Ключ к реальности. ©Себастьян Фолкс_____Каким человеком ты станешь, определят два фактора: люди, с которыми общаешься, и книги, которые читаешь.©Робин Шарма_____Дело не в количестве прочитанных страниц, а в количестве вызванных ими мыслей.©Паулу Фрейре

"Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі,
Як явар малады, што над ракой стаіць,
Як залатую птушку, што жыве на волі,
Дазволь цябе любіць."

З. Бядуля

         23 красавіка споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі, беларускага паэта і празаіка.

         Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся ў вёcцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і арандатара. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках.    У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, адкуль пераехаў у Мінск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Маладняк», пасля – ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр 03.11.1941 г. каля Уральска.

         З нагоды юбілея Змітрака Бядулі ў Субацкай  сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства літаратурны партрэт «Роднай мовы песняры». Бібліятэкар Ілона Мікалаеўна пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, раскрыла тэму дзяцінства ў яго творах. Перад прысутнымі паўсталі вобразы дзяцей: працавітыя хлопчыкі з апавядання «Малыя дрывасекі», смешны Андрэйка з апавядання «Летапісцы», загадкавы Сцяпанка з апавядання «Велікодныя яйкі». У канцы мерапрыемства быў праведзены агляд кніжнай выставы, яе экспанатамі сталі найбольш вядомыя творы пісьменніка.