Я уверен: книгу ничто не заменит в будущем, так же как ничто не могло заменить её в прошлом. ©Айзек Азимов_____Чтение чрезвычайно помогает, а книги — хорошая компания, если взять самые подходящие.©Луиза Мэй Олкотт____Повсюду искал я покоя и в одном лишь месте обрел его — в углу, с книгою. ©Умбэрто Эко_____ Тому, кто читает книги, никогда не скучно.©Ирвин Уэлш_____Чтение книг — не способ бегства от жизни, книги дают ключ к ее пониманию. Ключ к реальности. ©Себастьян Фолкс_____Каким человеком ты станешь, определят два фактора: люди, с которыми общаешься, и книги, которые читаешь.©Робин Шарма_____Дело не в количестве прочитанных страниц, а в количестве вызванных ими мыслей.©Паулу Фрейре

         Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён і размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

         І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца – беларуская мова.

         21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Войткавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы пад назвай “Мова – жывая душа народа”.

         Удзельнікі мерапрыемства разгадвалі загадкі-жарты на беларускай мове, адказвалі на пытанні звязаныя з жыццём нашай краіны, прынялі ўдзел у вясёлай гульні “Пытанні – жарты”, запомнілі некалькі запаведзяў аб мове.

         Гадзіна роднай мовы завяршылася словамі Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.