26 чэрвеня супрацоўнікі аддзела маркетынгу раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у міжнародным вэбінары “Деятельность библиотек в год 75-летия Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 годов”, які арганізавала Гомельская абласная бібліятэка пры падтрымцы Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Увазе было прадстаўлена відэавыступленне аб дзейнасці бібліятэк Ваўкавышчыны ў год 75-годдзя Перамогі, якое можна ўбачыць на сайце Гомельскай абласной бібліятэкі.