15 лістапада ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча вучняў 3 “Б” класа СШ №4 з мясцовай пісьменніцай Г.С.Здановіч-Бойчанка. Галіна Сцяпанаўна падзялілася з самымі цікавымі фактамі са свайго жыцця, расказала пра сваю творчую дзейнасць. З вялікім задавальненнем пісьменніца прачытала вучням некалькі ўласных казак, якія вучаць дабрыні, шчырасці, спагадлівасці. Асаблівае ўражанне ў дзяцей выклікалі такія казкі, як “Про Ангела”, “Сказка о талантах”, “Ранка на душе”, “Отдых у бабушки”. Напрыканцы Галіна Сцяпанаўна  адказала на ўсе пытанні дзяцей, якія іх цікавілі.