21 сакавіка ў Ізабелінскай сельскай бібліятэцы  адбылося чарговае пасяджэння  клуба па інтарэсах “Чароўная карусель”.

 На паседжанні дзеці разам з бібліятэкарам адправіліся ў эколага–краязнаўчае  падарожжа “Птушкі нашага краю, занесеныя ў Чырвоную кнігу”.        

         Дзеці падарожнічалі па старонках Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, прысвечаных птушкам нашага краю, якія патрабуюць асаблівай абароны і таму занесены ў Чырвоную кнігу. Даведаліся, як з’явіліся птушкі, і хто цяпер ахоўвае птушак нашаго краю, ад каго ці чаго іх патрэбна бараніць. Адгадвалі загадкі.