12 лютага ў раённай бібліятэцы адбыўся круглы стол “Змест работы бібліятэк  у 2019 годзе: напрацоўкі, дасягненні, праблемы і планы на будучае”, на якім былі разгледзены вынікі Пастановы калегіі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і асноўныя кантрольныя паказчыкі на 2020 год.

Былі падвядзены вынікі агляду-конкурсу “На лучшее предновогоднее оформление”:

у намінацыі “Новогодняя феерия” –  Ваўкавыская раённая бібліятэка;

у намінацыі “Новогодний уголок” - Роская гарпасялковая бібліятэка (заг. Сухоцкая І.А.);

у намінацыі “Новогодняя сказка” – Рупейкаўская сельская бібліятэка (бібліятэкар Мазець Н.П.).

У гарадскім Доме культуры ў гэты дзень адбыўся раённы сход аддзела культуры, на якім былі падведзены вынікі мінулага года і абазначаны задачы на 2020 год. Па выніках за 2019 год лепшыя работнікі сферы культуры былі адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзячнымі лістамі, сярод якіх былі і супрацоўнікі ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка”.

э