21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Літаратурная гадзіна “Смак роднай мовы”,  якая прайшла 11 лютага ў раённай бібліятэцы, была прысвечана гэтай даце. Актыўнымі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі дашкольнікі  ДУА “Яслі-сад №1 г. Ваўкавыска”.

Бібліятэкар расказала, як узнікла беларуская кніга, паведаміла  пра знакамітых асветнікаў, паказала, якія разнастайныя сучасныя кнігі, а таксама падкрэсліла, што беларусы – адна з самых чытаючых нацый у свеце. Вядучая зачытвала вершы, смяшынкі, лічылкі беларускіх аўтараў, дзеці адгадвалі загадкі, паўтаралі хуткагаворкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі. Асаблівую цікавасць у дашкольнікаў выклікала гульня “Знайдзі рэчы”, а таксама прагляд мультфільмаў па матывах беларускіх казак. У канцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з беларускімі кнігамі, якія былі прадстаўлены на выстаўцы “Чытаем кнігі на роднай мове”.