Не крывіў я душою ніколі

У любові да краю, да ніў.

Не пытайце ж, сябры, мімаволі,

Чаму я Ваўкавыск палюбіў.

З прыгожага верша вядомага паэта Гродзеншчыны С.А. Бандарэнкі ў філіяле Гарадская бібліятэка №46 21студзеня пачаўся ўрок краязнаўства “Я вырос здесь – и край мне этот дорог”. Разам з дзецьмі здзейснілі гістарычнае падарожжа ў час утварэння Ваўкавыскага раёна. Прайшліся па знаёмым вуліцам сучаснага Ваўкавыска, названымі ў гонар людзей, вызваляўшых яго ў час ВАВ. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці ў ім прымалі непасрэдны ўдзел: чыталі вершы аб радзіме, успаміналі назвы вуліц, выказвалі свае меркаванні.