“Я закаханы моцна ў гэтую зямлю,

Мае вытокі, дом бацькоўскі тут,

Усей душою я цябе люблю,

Мой мілы і прыгожы родны кут.    В. Курловіч

 

    Гэтым вершам і пачалося краязнаўчае падарожжа “Наш родны край – прыгожы самы” (да 80-годдзя Ваўкавыскага раёна) у філіяле Падароская сельская бібліятэка 18 студзеня. Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі. Наша падарожжа дапоўніла веды аб родным краі. Бібліятэкар расказала гісторыю, калі быў створаны Ваўкавыскі раён, а таксама аб мінулым і сучасным свайго краю. Праз што прыйшлося прайсці і як усе пераадолець, каб зараз убачыць наш прыгожы і квітнеючы раён.