14 студзеня ў філіяле Гарадская бібліятэка №46 для ўдзельнікаў клуба “Калейдаскоп” прайшоў урок ББВ “Книги – корабли мыслей”.

Па ходу мерапрыемства дзеці даведаліся, адкуль да нас прыйшла кніга, узгадалі асноўныя правілы карыстання кнігай, пазнаёміліся з новымі энцыклапедыямі для дзяцей з серый: “Скарбы Радзімы”, “Я спазнаю свет”, “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя” і інш.

         Падчас мерапрыемства вядучая выкарыстоўвала элементы практычных заняткаў. Мэта -  пашырэнне ведаў аб элементах кнігі: тытульным лісце, змесце, прадмове, пасляслоўі.