5 снежня на базе раённай бібліятэкі  адбыўся  круглы  стол “Планаванне - 2020: задачы і напрамкі дзейнасці”. Удзельнікі пасяджэння абмяркоўвалі наступныя пытанні:

  1. Прыярытэтныя накірункі планавання работы на 2020 год і пытанні падрыхтоўкі статыстычных справаздач за 2019 год.
  2. Знамянальныя і памятныя даты надыходзячага года. Пісьменнікі-юбіляры 2020.
  3. Работа з элетронным каталогам.
  4. Стварэнне краязнаўчай базы дадзеных.

         А таксама былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую выдавецкую прадукцыю “ТОП-5 кніг абавязковых для сучаснага чытача”. Па выніках галасавання трэцяе месца было прысуджана Рэплеўскай сельскай бібліятэцы, другое – БЦНК аг.Юбілейны і першае - Ваўкавыскай раённай бібліятэцы. Пераможцы былі ўзнагароджаны Дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені.