2 кастрычніка ў Воўпаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна адпачынку “Як лісце з дрэва, сыплюцца гады…”, прымеркаваная да Дня пажылых людзей. Госці адпачывалі разам з кнігамі, часопісамі, успаміналі свае цікавыя гісторыі з мінулых гадоў, дзяліліся сакрэтамі маладосці і даўгалецця, кулінарнымі рэцэптамі, жартавалі. Усе  цудоўна адпачылі і атрымалі добры настрой.