10 верасня супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі правялі школу вучобы для новых супрацоўнікаў сельскіх бібліятэк без спецыяльнай адукацыі. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Журава А.І азнаёміла прысутных з правіламі расстаноўкі кніжнага фонду, асвяціла работу з уліковымі дакументамі, работу з чытачамі, азнаёміла з даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, а менавіта з вядзеннем картатэк. Бібліёграф Раманчык Л.А. больш падрабязна раскрыла бібліяграфічную работу, пытанні краязнаўства і многае іншае, што павінна выконвацца ў бібліятэцы.