4 верасня ў Воўпаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Які ж гэта цуд – слова, мова твая!” прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства і друку. На гэтым мерапрыемстве гутарка ішла пра тое, што нездарма многія паэты прысвяцілі мове свае вершы. Удзельнікі, людзі пажылога ўзросту, мелі магчымасць пачытаць творы такіх беларускіх пісьменнікаў, як В.Жуковіч, Ів.Калеснік, Л.Кебіч, В.Хмара і многіх іншых. Мы павінны ганарыцца роднай мовай, бо яна прыгожая, сакавітая і лагодная.