8 жніўня ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыйная канферэнцыя штогадовай міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”.

Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” нарадзілася ў Беларусі адначасова з Днём пісьменства ў 1994 годзе. У ёй бярэ ўдзел творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны: пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы. Традыцыйна экспедыцыя пачынаецца ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, а далейшы маршрут вызначаецца ў залежнасці ад сталіцы Дня пісьменства. Сёлета канчатковы пункт назначэння - Слонім. У маршрут быў уключаны і наш горад.