Перыядычныя выданні (газеты і часопісы) – важная састаўная частка фонду любой бібліятэкі. Іх адрозненне ад кніг – неперыядычных выданняў – адлюстроўваецца ў самой назве: перыядычныя – значыць, выходзячыя рэгулярна, у пэўны перыяд, прамежак часу – штодзённа, штотыднёва, штомесячна. Гэта значыць, асаблівасць перыёдыкі ў яе аператыўнасці, у тым, што на яе старонках адлюстроўваецца сучаснае жыццё, самая актуальная інфармацыя, усе галоўныя падзеі, што адбываюцца ў рэспубліцы і ў свеце. Гэта дазваляе найбольш поўна задаволіць інфармацыйныя патрэбы чытачоў, так як часта здараецца, што па некаторых важных, актуальных пытаннях і праблемах кніжных публікацый проста няма і патрэбную інфармацыю можна знайсці толькі ў перыёдыцы.

Даны зводны паказальнік змяшчае пералік газет і часопісаў, якія атрымліваюць  бібліятэкі горада ў І паўгоддзі 2018 г.: спачатку газеты (беларускія і расійскія выданні), затым часопісы. Матэрыял размяшчаецца ў алфавітным парадку.

У канцы паказальніка змешчаны абрэвіятуры назваў бібліятэк.

Бібліятэкі горада

ВРБ Ваўкавыская раённая бібліятэка, вул. Першамайская, 7 т. 4-39-17
РДБ Філіял раённая дзіцячая бібліятэка, вул. Савецкая, 10 т. 4-49-47
ГБ №46 Філіял гарадская бібліятэка №46, вул. Барычэўскага, 3 т. 6-79-72
ГДБ Філіял гарадская дзіцячая бібліятэка, вул. Н. Боркі, 25 т. 5-11-05