Пад такой назвай ў Шылавіцкай сельскай бібліятэцы адбылася экскурсія.

На экскурсію былі запрошаны дзеці Шылавіцкага дзіцячага садка разам з выхавальнікам Наталляй Васільеўнай Сайко. Бібліятэкар распавяла дзецям што такое бібліятэка, фармуляр. У даступнай форме распавяла як расстаўлены кнігі на паліцах. Дзеці пазнаёміліся з правіламі абыходжання з кнігамі, навучаліся правілам карыстання бібліятэкай, знаёміліся з правіламі паводзінаў у бібліятэцы. Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі пра кнігі, казкі. З цікавасцю прайшла казачная віктарына. З дапамогай  аднаго з удзельнікаў бібліятэкар паказала, як правільна выбраць і запісаць кнігу. У канцы экскурсіі дзеці самастойна выбіралі кнігі і падыходзілі да стала бібліятэкара для запісу.