8 лютага бібліятэкар БЦНК аг. Юбілейны запрасіла вучняў мясцовай школы на літаратурную гадзіну “Без чалавечнасці не будзе вечнасці”, прымеркаваную да 105-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

Падчас гадзіны, праведзенай з выкарыстаннем электроннай прэзентацыі, прысутныя пазнаёміліся з асноўнымі старонкамі жыцця і творчасці гэтай выбітной асобы, праслухалі яго вершы, паўдзельнічалі ў тэсце знаўцаў.