Каляды — вялікае хрысціянскае свята, з ім звязана нямала радасных звычаяў. На Каляды заўсёды ўпрыгожвалі ёлку. На яе верхавіну прымацоўвалі зорку — знак Віфлемскай зоркі, пад якой быў народжаны Ісус Хрыстос.

Гэта светлае, усімі любімае свята адбылося 7 студзеня і было арганізавана бібліятэкарам Ізабелінскай сельскай бібліятэкі сумесна з праваслаўным мясцовым храмам. Настаяцель храма Святога Архангела Міхаіла і выхаванцы нядзельнай школы запрасілі ўсіх вернікаў на святочную праграму “Радуйтесь! Ныне нам Спаситель рождён ”. Бібліятэкар разам з дзецьмі падрыхтавала тэатралізаванае прадстаўленне. Дзеці ў вобразах вешчуноў, пастухоў і анёлаў віншавалі ўсіх прыхажан са святам Божага Нараджэння. Яны спявалі калядкі, чыталі вершы і паказалі інсцэнероўку на біблейскі сюжэт, які адбыўся ў тую далёкую ноч. На свята былі запрошаны члены клуба для пажылых “Школа православия”.