15 мая, ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”, у Ізабелінскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-паэтычная гасцёўня “Памяць сэрца”.

Удзел у акцыі прынялі: намеснік па выхаваўчай рабоце ДУА “Ізабелінскі дзіцячы сад–сярэдняя школа” Янушка Вольга Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў Улановіч Маргарыта Алегаўна, работнік сацыяльнай сферы Акуневіч Алена Міхайлаўна, супрацоўнік Дома культуры Жэбрак Юрый Аляксандравіч.
Юрый Аляксандравіч адкрыў мерапрыемства і разам з аўдыторыяй прачытаў верш Пімена Панчанкі “Калі для мяне пачалася вайна”?, а верш Пімена Панчанкі “Дзеці вайны” прачытала намеснік па выхаваўчай рабоце Ізабелінскі дзіцячы сад – сярэдняя школа, Янушка Вольга Іванаўна. Не засталіся ў баку і настаўнік пачатковых класаў Маргарыта Алегаўна і работнік сацыяльнай сферы Алена Міхайлаўна. Яны таксама далучыліся да акцыі і разам з аўдыторыяй чыталі творы беларускіх пісьменнікаў пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. А потым дзеці чыталі вершы ваеннай тэматыкі наступных аўтараў: П. Панчанкі, П. Броўкі, А. Вярцінскага, П. Глебкі, Н.Гілевіча.
На прыканцы мерапрыемства бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на кніжную выставу “В книжной памяти мгновения войны,” на якой былі прадстаўлены кнігі ваеннай тэматыкі на беларускай мове.