14 мая, у рамках абласной акцыі “Чытаем разам”, у філіяле Шылавіцкая сельская бібліятэка прайшла гадзіна успамін “Мы памятаем пра вас…” , прысвечаная Дню Перамогі і 75– годдзю вызвалення Беларусі,

у якой прынялі удзел: старшыня Шылавічскага сельскага выканаўчага камітэта Кудрыцкі А.Ф., дачка ветэрана ВАВ Клок Г.С., праўнук ветэрана ВАВ Вялесік Андрэй які прыйшоў з фатаграфіяй свайго прадзеда удзельніка ВАВ Вялесіка І.Г., выхавальнік дзіцячага сада Сайко Н.В. са старэйшай групай дзяцей і жыхары аг.Шылавічы. Усе прысутнічыя прымалі актыўны удзел у мерапрыемстве, успаміналі сваіх дзядоў, прадзедаў і землякоў. Дзеці паказалі міні – тэатралізаванае прадстаўленне, затым адбыўся кінапаказ пра ВАВ. Бібліятэкар правяла бібліяграфічны агляд літаратуры тэматычнай выставы “У кніжнай памяці імгненні вайны”. Пасля мерапрыемства ўдзельнікі накіраваліся да помніка, каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць загінуўшых воінаў – землякоў хвілінай маўчання.

Мы этой памяти верны

14 мая, у рамках абласной акцыі “Чытаем разам”, у Воўпаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна-успамін “Мы этой памяти верны”. Разам з вучнямі 6-га класа Воўпаўскай СШ чыталі творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны ветэран вайны Малінін Анатоль Васільявіч, дачка з мужам былога ветэрана вайны Галубцова Кірыла Парфёнавіча. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі ўспамінамі пра цяжкія гады вайны, пра цяжкі шлях да Перамогі.