Бібліятэка - тэрыторыя цікавых зносін

Сённяшні дзень патрабуе ад бібліятэк нестандартных рашэнняў, актыўнай пазіцыі і хуткай рэакцыі на ўсе змены. Бібліятэкары шмат працуюць над стварэннем свайго прывабнага, сацыяльна значнага вобліку ў грамадскай свядомасці, імкнуцца быць больш адкрытымі і даступнымі для карыстальнікаў. Важнае месца ў гэтай справе належыць наладжванню партнёрскіх сувязей. Увогуле, бібліятэкі – гэта ўстановы, якія ніколі не працуюць адасоблена. Заўсёды ў нашай рабоце прысутнічаюць зацікаўленыя асобы і арганізацыі.

Читать методичку

 

Яе крэда - крэатыў і творчасць

Ваўкавыскую раённую дзіцячую бібліятэку добра ведаюць не толькі ў нашым горадзе, але і на абласным узроўні, і нават на рэспубліканскім. Аўтарытэт бібліятэкі ў многім залежыць ад прафесіяналізму, творчасці, асабістай адказнасці і арганізаванасці ў рабоце Нікіфаравай Маргарыты Якаўлеўны, загадчыка ўстановы.

Читать методичку

 

 

 

Бібліятэка - інфармацыйна-дасугавы цэнтр

Сельская бібліятэка. Якая яна? Наколькі запатрабаваны яе паслугі сёння, калі існуе шматлікая колькасць альтэрнатыўных крыніц інфармацыі? Так, інфармацыю атрымаць – не праблема. Дакладнасць, даставернасць – іншая справа. А яшчэ на сённяшні дзень бібліятэка, бадай, адна з нямногіх устаноў, дзе захаваліся жывыя стасункі паміж бібліятэкарам і чытачом.

Читать методичку

 

 

 

АПАНТАНАСЦЬ ЛЮБІМАЮ СПРАВАЮ

Выбар прафесіі з’яўляецца адным з адказных момантаў, што вызначаюць увесь далейшы жыццёвы шлях чалавека. Паколькі ў жыцці ўсё ўзаемазвязана, правільна выбраная прафесія аказвае ўплыў на ўсе астатнія сферы дзейнасці. Можна сказаць, што Ірыне Аркадзьеўне Сухоцкай – загадчыцы Роскай гарпасялковай бібліятэкай – у гэтым сэнсе пашанцавала.

Читать методичку

Смотреть видео

 

Шчыры руплівец бібліятэчнай справы

Бібліятэкі існуюць і дзейнічаюць у першую чаргу дзякуючы ўлюбѐным у сваю працу, кнігу людзям. Больш за трыццаць гадоў шчыруе на ніве бібліятэчнай справы Наталля Уладзіміраўна Ляута, бібліятэкар БЦНК п.Юбілейны. Прыехала на Ваўкавышчыну маладой дзяўчынай пасля заканчэння Магілѐўскага бібліятэчнага тэхнікума па размеркаванню. Так і засталася. Тут сустрэла свой лѐс, нарадзіла дзяцей (двух сыноў). Тут не адзін дзесятак гадоў рупіцца на рабоце, стаўшай цяпер ужо любімай.

Читать методичку

Смотреть видео

У родным слове – цэлы свет

Роская гарпасялковая бібліятэка ў сучасным сацыякультурным асяроддзі рэгіёну займае сваё адметнае месца. Яна імкнецца стварыць сваё асаблівае культурнае, духоўнае, інфармацыйнае асяроддзе, абапіраючыся ў першую чаргу на работу з кнігай. Сваёй першачарговай задачай бібліятэкары бачаць далучэнне дзяцей, падлеткаў, моладзі да чытання і кнігі, а праз кнігу - да духоўнасці. Нашы супрацоўнікі імкнуцца давесці да свядомасці дзяцей, што сяброўства з кнігай адкрывае шырокія гарызонты перад чалавекам. А менавіта беларуская кніга дазволіць зазірнуць у цікавы і непаўторны свет нацыянальнай культуры, адчуць асалоду ад шматграннай прыгажосці роднага слова.

Читать методичку

Натхняе родны край на працу

Мінулы час я вывучаю, каб сённяшні акрэсліць час. (А. Астрэйка)

Гэтыя словы ў поўнай ступені адпавядаюць таму накірунку дзейнасці, які выбрала для сябе Ганна Іванаўна Свістун, бібліятэкар Ізабелінскай сельскай бібліятэкі, - чалавек, улюбёны ў сваю справу, няўрымслівы, неабыякавы. Яна шчыра пераканана, што крыніцы духоўнасці, культуры ў беларусаў заўсёды зыходзілі з вёскі, таму прапаганда краязнаўчай тэматыкі становіцца зыходным момантам духоўнага адраджэння вёскі.

Читать методичку

Калейдаскоп цікавых спраў

Сучасная бібліятэка – поліфункцыянальная ўстанова. Адной з асноўных задач, якія стаяць перад бібліятэкай, з’яўляецца арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў, фарміраванне цікавасці да чытання ў падрастаючага пакалення. Для таго каб далучэнне дзіцяці да кнігі і чытання было эфектыўным, неабходна, каб сама бібліятэка мела прывабны выгляд, а бібліятэкары вылучаліся добразычлівасцю, шчырасцю, эрудыраванасцю, гатоўнасцю прыйсці на дапамогу. Усё гэта маецца ў гарадской бібліятэцы-філіяле №46, якая даўно і плённа працуе ў даным накірунку. Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца як дарослыя, так і дзеці, паколькі яна знаходзіцца ў мікрараёне, дзе няма побач дзіцячай бібліятэкі.

Читать методичку

Формула Поспеху

Будучае любой дзяржавы – гэта дзеці. Ад таго, якімі яны вырастуць, залежыць творчы, інтэлектуальны патэнцыял краіны. Як цікава арганізаваць іх дасуг і ў той жа час садзейнічаць выхаванню, развіццю ведаў, культуры – усе гэтыя праблемы даўно хвалююць работнікаў бібліятэк. Бібліятэчныя ўстановы ўдзяляюць шмат увагі арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў. Асноўнай мэтай бібліятэкары ставяць перад сабой фарміраванне ўсебакова развітай асобы, развіццё творчых здольнасцей. Быць паспяховым сёння ўсюды і ва ўсім - гэта вельмі прэстыжна і важна. Менавіта гэту ідэю прапагандуе сваім чытачам Субацкая сельская бібліятэка.

Читать методичку