1 верасня ў  раёнай бібліятэцы  для вучняў 4 класаў  гімназіі №1 прайшло медыяпадарожжа пад назвай “Тут Радзімы маёй пачатак” да Года Малой радзімы.  Падчас мерапрыемства дзеці  пачулі цікавыя легенды пра ўзнікненне горада і аб шляхецкіх маёнтках  Ваўкавышчыны, падарожнічалі па вуліцах горада, пабывалі ў музеі ім. П.І.Баграціёна і на Швецкай гары. Напрыканцы вучні прагледзелі відэаролік пра горад Ваўкавыск.