Так называўся гістарычны экскурс, які адбыўся 18 ліпеня ў Вярэйкаўскай сельскай бібліятэцы.

Мая маленькая радзіма.
Па ланцужках тваіх дарог
Я столькі боцікаў схадзіла
Без ашуканстваў і трывог.

Гэтыя пранікнёныя словы Гродзенскай паэтэсы Людмілы Кебіч, сталі лейтматывам гістарычнага экскурса па аграгарадку Вярэйкі, які прайшоў да Года малой радзімы. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў  Ваўкавыскай СШ №5 з прышкольнага лагера з выдавецкімі працамі, якія ёсць у бібліятэцы аб вёсцы.

Ксёнз Валерый падзяліўся звесткамі пра сям’ю Біспінгаў, якія з’яўляюцца спонсарамі пабудовы Касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі, дэтальна разгледзілі архітэктуру. Зацікавілі ўдзельнікаў экскурса і незвычайныя расліны, якія акружаюць касцёл. Наведалі помнік Аляксандру Толь Светчыну з імем якога звязана шмат гістарычных падзей нашай мясцовасці. Уразіла дзяцей і панская сядзіба, якая годна стаіць у каштанавым парку, які  быў пасаджаны яшчэ ў той далёкі час.

Дзеці змаглі ўявіць сабе жыццё вёскі і побыт людзей, убачыўшы млын, які не паддаецца разбурэнню і сёння стаіць моцна.

У парку Памяці адчулі жах гадоў акупацыі пад час Вялікай Айчыннай вайны. Даведаліся аб подзвігу сяржанта Пятрова Ф.Ф., які загінуў пры вызваленні вёскі,

Спадзяемся, что мерапрыемства паспрыяе паглыбленню цікавасці яго ўдзельнікаў да  гісторыі мясцовасці, дзе яны жывуць.