4 ліпеня ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы для дзяцей з прышкольнага лагера СШ№5 была праведзена гадзіна фальклору “Хараство Купальскай ночы”. Бібліятэкар чытальнай залы пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення самага старажытнага народнага свята, яго абрадамі і традыцыямі. Вучні даведаліся, што ўзнікла гэта свята яшчэ ў язычніцкія часы. Само слова “Купалле” ў тыя часы азначала “сярдзітае”, “гарачае”, “ускіпаючае гневам”. Менавіта так нашы продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. А таму ў старажытнасці Купалле і было прымеркавана да дня летняга сонцастаяння.

Цікавым для дзяцей быў і той факт, што і ў наш час свята ў гонар летняга сонцастаяння адзначаецца ў многіх народаў Еўропы. Напрыклад,  Янаў дзень у Балгарыі, Святы Ян у Венгрыі, Сан-Хуан у Іспаніі.

Таксама для дзяцей была прадэманстравана прэзентацыя “Купалле”, а для прагляду быў прапанаваны дакументальны фільм “Беларускі народны каляндар: Купалле на Беларусі”.