Агляд-віктарыну да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра “Капітан нашых падарожжаў” 15 мая правяла бібліятэкар Вярэйкаўскай сельскай бібліятэцы.
Вучні 5 класа з дапамогай відэароліка пазнаёміліся не толькі з жыццём і творчасцю пісьменніка, убачылі ўрыўкі з фільмаў, знятых па творах юбіляра, але акунуліся ў жыццё людзей таго часу.

Разгадалі крыжаванку “Падарожжа з Янкам Маўрам”, адказалі на пытанні віктарыны, прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Успомні назвы”.
Скончылася мерапрыемства бібліяграфічным аглядам выданняў Янкі Маўра з фонду бібліятэкі.
Дзеці вельмі зацікавіліся творамі, кожны ўзяў да дому кнігу аўтара-юбіляра.