10 мая ў філіяле  Войткавіцкая сельская бібліятэка прайшла літаратурная гадзіна “Бацька беларускай дзіцячай літаратуры”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. А ў канцы ўдзельнікі мерапрыемства  пазнаёміліся з творамі Я. Маўра, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.