Вясеннія школьныя канікулы, як звычайна, у філіяле Гарадская бібліятэка №46 распачаліся Тыднем дзіцячай і юнацкай кнігі. Кожны яго дзень супрацоўнікі бібліятэкі пастараліся зрабіць захапляльным і разнастайным.

Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі наступныя мерапрыемствы:
- чытацкая альтанка “З кнігамі знацца – розуму набірацца”
- інтэлект-урок “Что? Зачем? И почему? Прочитаю и пойму”
- дэгустацыя літаратурных навінак “Чытач, не кісні, на кніжнай вясёлцы завісні”
- прывіўка роднай мовы “Слова кніжцы беларускай”
Напрыканцы Тыдня прайшла выстава-ярмарка “Необъятен и велик мир волшебных детских книг”.
Падчас мерапрыемстваў юныя чытачы паказвалі свае веды, праяўлялі кемлівасць і дапытлівасць. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў літаратурных спаборніцтвах і турнірах. Бібліятэкары раілі юным чытачам беражліва адносіцца да кніг і падручнікаў, сябраваць не толькі з інтэрнэтам і тэлевізарам, але і з бібліятэкай.